be
pdf

Новы час 31 (207) 2010

Піяр падчас нарады. Аляксандр Лукашэнка ўшчэнт раскрытыкаваў урад прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага. Палітычныя аглядальнікі прадракаюць прэм’еру адстаўку. Але чарговае «ператрахванне» — ці не традыцыйны метад уплыву на свядомасць электарату. Каб кожны ведаў, хто ў Беларусі сапраўдны гаспадарнік. Аляксандр Рыгоравіч у запале нават крыху заблытаўся ў сваіх ацэнках эканамічнай сітуацыі ў Беларусі. Спачатку падчас працоўнай паездкі па Гомельскай вобласці заявіў, што «мы выкараскаліся з той сітуацыі, у якую нас паставіла Расія ў пачатку гэтага года». Падчас нарады па пытаннях працы нафтаперапрацоўчай галіны, што адбылася на Мазырскім НПЗ, кіраўнік Беларусі задаволена канстатаваў: «Перапрацоўка, пастаўка для ўнутраных патрэбаў і на экспарт вуглевадароднай сыравіны, забеспячэнне вуглевадароднай сыравінай нашай дзяржавы — падобна пытанню быць або не быць Беларусі як суверэннай і незалежнай дзяржаве. Таму гэта важны кірунак нашай дзейнасці, і мы з гонарам і годнасцю павінны з наяўнай сітуацыі знайсці выхад. Дакладней — знайшлі».

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
Выдаўцы і выдавецтвы: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2010-09-03
  • Рэдактар: Кароль Аляксей
  • Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Copyright: © 2010 by Новы Час
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org