- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Па правілах Мінска. Дыялог Еўрасаюза і Беларусі ідзе на ўмовах Мінска. Такое меркаванне выказаў міністр замежных спраў Славакіі Міраслаў Лайчак падчас свайго візіту ў Беларусь. «Лайчак сказаў, што дыялог паміж Бруселем і Мінскам зараз ідзе на ўмовах Лукашэнкі, і ў гэтым ён бачыць недахоп. Слабы Лукашэнка вызначае фармат і парадак дня дыялога з палітычна і эканамічна моцным Бруселем», — падзяліўся з журналістамі БелаПАН фактамі размовы з дыпламатам старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Паводле слоў палітыка, спадар Лайчак падкрэсліў, што змены, якія адбываюцца ў Беларусі, «носяць касметычны характар». «Ён выступіў за тое, каб у Беларусі пачалі адбывацца незваротныя перамены», — паведаміў Лябедзька. Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі Міраславу Лайчаку былі перададзеныя прапановы Аб’яднаных дэмакратычных сіл па нармалізацыі адносін паміж Беларуссю і ЕС, а таксама «дарожная карта» па ўступленні Беларусі ў Савет Еўропы. «Міраслаў Лайчак адзначыў, што яму было важна перад сустрэчамі з прадстаўнікамі ўлады даведацца пра нашу пазіцыю.