- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Усходняе партнёрства»: паміж эканамічным і палітычным вектарамі. 10 кастрычніка ў гатэлі «Crownе Plaza» прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «ЕС—Беларусь: контуры партнёрства». Упершыню ў Беларусі экспертная супольнасць такога высокага ўзроўню абмяркоўвала перспектывы ўзаемаадносін нашай краіны з аб’яднанай Еўропай. Арганізатарам канферэнцыі — Нацыянальнаму камітэту Аб’яднаных дэмакратычных сіл і Аналітычнаму цэнтру «Стратэгія» — спрыяў сам час. Па словах прафесара Алега Манаева, чарговае сацыялагічнае апытанне, праведзенае яго Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў у верасні, прынесла «сімвалічную сенсацыю». Упершыню колькасць тых, хто аддае перавагу магчымай інтэграцыі з ЕС перад аб’яднаннем з Расіяй, аказалася большай — 42,7% супраць 38,3%. Чым праграма «Усходняе партнёрства» карысна краіне, якія інстытуцыянальныя пераўтварэнні яна прынясе, якія абяцае перспектывы ў галіне эканомікі і палітычнага жыцця, каго з еўрапейскіх краін дэмакратычная грамадскасць можа разглядаць у якасці сваіх бліжэйшых партнёраў — вось няпоўны пералік тэм, што дыскутаваліся цягам трох сесійных пасяджэнняў.