be
pdf

Новы Час 42 (126) /2008

Масква і Мінск не паразумеліся на вышэйшым дзяржаўным узроўні. Запланаванае пасяджэнне вышэйшай дзяржаўнай рады саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі было нечакана сарванае. Падставай для канфлікту стала разыходжанне ў поглядах адносна падпісання расійска-беларускай дамовы аб аб’яднанай сістэме супрацьпаветранай абароны краінаў. Пасяджэнне Вышэйшай дзяржрады пераносіцца ўжо ў другі раз. Першапачаткова яно мусіла адбыцца 3 лістапада. Але 25 кастрычніка прайшла сустрэча кіраўнікоў Расіі і Беларусі Дзмітрыя Мядзведзева і Аляксандра Лукашэнкі, пасля якой пасяджэнне перанеслі на пачатак снежня. Меркавалася, што сустрэча кіраўніцтва Вышэйшай дзяржрады стане «пераломнай у гісторыі Саюзнай дзяржавы». Аляксандр Лукашэнка восенню заяўляў, што «саюзныя адносіны да канца года павінны быць паднятыя на новую вышыню. Нам варта выпрацаваць некалькі, а можа, і адну праграму, якая дазволіла б выйсці на больш істотныя адносіны». Хадзілі чуткі, што на пасяджэнні, якое так і не адбылося, планавалася разгледзець пытанні прыняцця Канстытуцыйнага акту Саюзнай дзяржавы і пераходу дзвюх краін на адзіны сродак аплаты.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
Выдаўцы і выдавецтвы: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2008-12-05
  • Рэдактар: Анісім Алена, Кароль Аляксей
  • Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Выдавецтва/ друкарня: УП Плутас-Маркет
  • Copyright: © 2008 by Новы Час
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org