be
pdf

Новы час 42 (218) 2010

Эфект маятніка. Беларускі трэнд схіліўся ў бок Еўропы з падачы саміх еўракамісараў. Яны гатовыя адысці ад мараторыя на кантакты з «апошняй дыктатурай Еўропы», як і ад падобнага вызначэння палітычнага рэжыму ў Беларусі. Палітычны дэсант з Еўрасаюза настойліва атакуе сінявокую, а яна і рада пасунуць акцэнты з усходу на захад. Еўрасаюз удала карыстаецца «вайной» паміж Беларуссю і Расіяй ды робіць крокі ў бок наладжвання адносінаў, умацавання пазіцый па сваёй усходняй мяжы. Калі раней пазіцыя ЕС была прынцыповай і ўльтыматыўнай, то цяпер ідзе гаворка не пра выкананне патрабаванняў, а пра жаданне бачыць прагрэс у пэўных сферах — выбарчым працэсе, свабодзе сходаў, выкананні правоў чалавека. Што будзе выступаць меркаю гэтага прагрэсу — не зразумела. На падобныя пытанні пасланцы Захаду імкнуцца пазбегнуць канкрэтнага адказу. Прагрэс — і кропка, а якім ён будзе, быццам і не важна. Не важна ўжо і тое, што на чале Беларусі застанецца Аляксандр Лукашэнка.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
Выдаўцы і выдавецтвы: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2010-11-19
  • Рэдактар: Кароль Аляксей
  • Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Copyright: © 2010 by Новы час
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org