- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Новы Год - новы час. Новыя чаканні, новыя спадзяванні на новыя сустрэчы, новыя здабыткі, новыя поспехі. Новае шчасце. Усё нядобрае — за спіной. Усё лепшае — наперадзе. Па два бакі ўмоўнай адзнакі на шкале часу. Так было здаўна, так ёсць цяпер, і так будзе заўжды. Новы год адзначалі і адзначаюць у розныя эпохі, у розных краінах, па розных календарах. Даты і лічбы, канцэпцыі і ідэалогія, каштоўнасці і культурны кантэкст, рытуалы і звычаі — розняцца. Глыбінны ж сэнс — з аднаго вытоку: умоўная дата як водгук на запатрабаванні душы чалавека ў аднаўленні, у пераменах да лепшага. Вакол сябе, да сябе і ў сабе. Менавіта так — па прыступках духоўнага росту. А ўжо хто на якой спыніцца, вызначаецца шэрагам залежнасцей, зноў жа — вакол сябе, да сябе і ў сабе. Залежнасці ад знешняга ціску. Ад суадносін спрыяльных і неспрыяльных акалічнасцей. Ад сям’і і сяброў. Выхавання і самавыхавання. Адукацыі і самаадукацыі. Ад характару і псіхалагічнага складу. Але ўрэшце ўсё залежыць ад сябе самога.