- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Час алімпійскі. Зімовыя Алімпійскія гульні–2010 за паўтара тыдні падаравалі Беларусі як гонар за поспех нашых спартоўцаў, так і горыч расчаравання ад правалу фаварыта зборнай. Напрыканцы першага алімпійскага тыдня ўзнёслы настрой беларускім заўзятарам задалі біятланісты — адразу два медалі ў капілку нацыянальнай зборнай. І калі бронза Дар’і Домрачавай у гонцы на 15 кіламетраў была прагназуемай, бо спартоўка планамерна ішла да перамогі, то срэбра Сяргея Новікава сарвала воклічы захаплення ад нечаканага поспеху. З Сяргеем акурат той выпадак, калі спартовец нечакана «выст рэльвае» ў яблычак і для заўзятараў, і для самога сябе. Ужо пасля «срэбнага фінішу» біятланіст, які да Алімпіяды падымаўся толькі да дзевятага месца ў гонцы з масавага старту на этапе Кубка свету, прызнаўся, што «сам да канца не ўсведамляе таго шчасця, якое на яго звалілася». Хаця будзе крывадушшам сказаць, што поспех Новікава выпадковы — рыхтаваўся, спадзяваўся.