- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сізіфічная праца? Любяць беларускія чыноўнікі ствараць сабе ды жыхарам сінявокай праблемы. А пасля іх гераічна сумесна пераадольваць. На пачатку сакавіка з’явілася інфармацыя, што індывідуальным прадпрымальнікам сёлета могуць вярнуць права прыцягваць наёмных працаўнікоў, якія не з’яўляюцца членамі іх сям’і або блізкімі сваякамі. Адпаведны пункт ужо ўключаны Міністэрствам эканомікі ў план лібералізацыі на 2010 год, які зараз актыўна абмяркоўваецца ўрадам і бізнес-супольнасцю. Аднак тады для чаго трэба было намотваць нервы на кулак у 2007–2008 гадах? Тады па краіне пракацілася хваля вулічных акцый пратэсту ІП супраць 760-га Указу кіраўніка дзяржавы, які абмяжоўваў у тым ліку і колькасць наёмных работнікаў у дробных прадпрымальнікаў. Між іншым, з-за тых акцый пратэсту было асуджана па крымінальных артыкулах больш за дзесяць чалавек. Людзям паламалі жыццё, папсавалі здароўе, бізнес. А цяпер такі рэверанс: маўляў, памыліліся, сітуацыя вымагае вяртання на старыя колы. Не па сваёй волі чыноўнікі пайшлі на саступкі — эканамічны крызіс выявіўся значна больш дзейсным аргументам за меркаванне тысяч беларусаў. Патрэбна ажыўляць эканоміку, плаціць заробкі, змагацца з беспрацоўем — вось і прагнуліся. Але ж ці надоўга?