- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Трэцяе саслоўе: беларускі парадокс 3 студзеня па хатняй гаспадарчай неабходнасці наведаў уручскі будаўнічы рынак. Патрэбнай дробязі не знайшоў, бо большасць павільёнаў і палатак былі зачынены. На некаторых з іх віселі аб’явы: «Извините. Отпуск». Тую ж карціну пабачыў і на Ракаўскім і іншых рынках 4 і 5 студзеня. Што гэта — калядныя канікулы ці, як і абяцалі лідэры прадпрымальніцкага руху, сапраўды, — страйк, забастоўка? Зайшоў у інтэрнэт, патэлефанаваў знаёмым актывістам прадпрымальніцкага руху. Пацвердзілі — страйк. Да 50–70 працэнтаў прадпрымальнікаў далучыліся да страйку, што абвешчаны да 15 студзеня. Адпачынак, у сэнсе «отпуск», без выплаты падаткаў — яго форма. Каб не трапіць пад рэпрэсіі. Адпачынак — не адпачынак, а суцэльны стрэс і барацьба. З рызыкай ужо не толькі сваім маленькім бізнесам, але і асабістай свабодай. Форма, як і сама з’ява — забастоўка — ёсць вынаходніцтва, наватарскі ўнёсак беларускіх прадпрымальнікаў у гістарычны працэс фарміравання эканамічных сістэм рыначнага тыпу. Беларускі парадокс: працанаймальнікі ўзялі на ўзбраенне інструмент наёмных работнікаў, які тыя вынайшлі супраць іх.