- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Фондавы крызіс Што кепска для Амерыкі — жахліва для Беларусі Год пацука, як і трэба было таго чакаць ад такой жывёлы, пачаўся для глабальных фінансавых рынкаў досыць прыкра. Крызіс нерухомасці ў ЗША працягваецца — кошты на жыллё падаюць і далей, плынь іпатэчных пазыкаў рэзка скарацілася, усё больш пакупнікоў не могуць выплачваць крэдыт і вымушаны абвяшчаць банкруцтва. Гэта сітуацыя выклікала рэзкае зніжэнне цаны каштоўных папер, што прынесла сур’ёзныя выдаткі фінансавым спекулянтам. Сярод такіх спекулянтаў апынуліся найбуйнейшыя банкі ЗША і Еўропы. Падзенне курсу актываў выклікала недахоп сродкаў, і старыя заходнія капіталісты былі вымушаны звяртацца за грашыма да маладых прадстаўнікоў дзяржаўнага і прыватнага капіталу Далёкага і Блізкага Усходу. Ужо каля 100 мільярдаў долараў уклалі ў заходнія банкі інвестыцыйныя фонды Кітаю, Сінгапуру, Кувейту, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, а таксама прыватныя інвестары з нафтавага рэгіёну. Калі заканчваецца банкаўскі крэдыт і падаюць цэны на нерухомасць, спажыўцы і прадпрыемствы пачынаюць выдаткоўваць менш, запавольваецца эканамічны рост, узнікае пагроза так званай рэцэсіі — падчас якой прамысловасць пачынае скарачацца.