be
pdf

Новы Час 08/2008

масава-палітычная газэта

Адкрыты ліст. Міжнароднага Камітэта абароны журналістаў да Аляксандра Лукашэнкі Камітэт звяртаецца да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай дазволіць беларускай прэсе працаваць «без страху перад рэпрэсіямі». «Як незалежная арганізацыя, якая абараняе свабоду прэсы па ўсім свеце, Камітэт абароны журналістаў хацеў бы прыцягнуць Вашу ўвагу да выбіральнага выкарыстання Вашым урадам палітычна матываваных судовых іскаў супраць сваіх крытыкаў», — гаворыцца ў адкрытым лісце кіраўніка праваабарончай арганізацыі ЗША Джоэла Саймана, які ён накіраваў Аляксандру Лукашэнку. «Нецярпімыя чыноўнікі караюць незалежныя беларускія СМІ іскамі, якія прыводзяць да непамерных штафаў і пагражаюць далейшаму існаванню выданняў», — падкрэсліваецца ў лісце. Джоэл Сайман зазначыў, што Камітэт абароны журналістаў надзвычай заклапочаны дыскрымінацыйным выкарыстаннем беларускімі чыноўнікамі законаў аб абароне гонару і годнасці ў дачыненні да незалежных журналістаў. Кіраўнік праваабарончай арганізацыі канстатаваў, што за апошнія некалькі гадоў зафіксавана як мінімум «пяць выпадкаў такіх іскаў супраць незалежных і апазіцыйных газет». Адным з апошніх такіх іскаў, паводле яго слоў, быў іск члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Мікалая Чаргінца да газеты «Новы час» і журналіста Аляксандра Тамковіча.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
Выдаўцы і выдавецтвы: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2008-03-17
  • Рэдактар: Анісім Алена, Кароль Аляксей
  • Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Выдавецтва/ друкарня: УП Плутос-Маркет, Мінск
  • Copyright: © 2008 by Новы Час
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выдаецца з сакавiка 2002 г.; Заснавальнік: Мінская гарадская арганізацыя ГА ТБМ імя Ф.Скарыны; Пасведчанне аб рэгістрацыі № 1798 ад 25 сакавіка 2002; Адрас: 220005, г. Мінск, вул. Румянцава, 13. Тэл.: 288–23–52; Рэдакцыя можа друкаваць артыкулы дзеля палемікі, не падзяляючы пазіцыі аўтараў; Пры выкарыстанні матэрыялаў газеты спасылка на „Новы Час” абавязковая; Рукапісы рэдакцыя не вяртае і не рэцэнзуе мастацкія творы; Чытацкая пошта публікуецца паводле рэдакцыйных меркаванняў. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org