- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сіндром «халоднай вайны» Менавіта гэтае вызначэнне найперш прыходзіць на памяць як найбольш дакладная характарыстыка дыпламатычнага канфлікту паміж Беларуссю і ЗША, ініцыяванага беларускім бокам. Паслы раз’ехаліся па сваіх сталіцах, праводзяць кансультацыі. Пасольства ЗША прыпыніла выдачу віз. Мінск патрабуе ад Вашынгтона скараціць персанал амерыканскага пасольства. Што стаіць за канфліктам? Гэта эпізод, выпадковасць ці з’ява? І ці будзе вызвалены (і калі) Аляксандр Казулін — галоўны, а да нядаўняга часу, апошні палітвязень. Патрабаванне, на якое афіцыйны Мінск якраз і адказаў эскалацыяй канфлікту. Дыпламатычныя войны — не навіна для гісторыі. Але асабліва яны характэрны для палітыкі аўтарытарных і таталітарных рэжымаў і, адпаведна, для эпохі супрацьстаяння двух палітычных сістэм — ад 1917 года і да распаду СССР. І менавіта дыпламатычныя войны гэтай эпохі дэманструюць нам іншае іх вымярэнне з двума драматычнымі для ўсяго свету вынікамі — вайной гарачай і вайной халоднай.