- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Еўропа за санкцыі супраць РБ Хрыстас Пургурыдэс зноў ратуе гонар беларускай дэмакратыі Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыняла рэзалюцыю аб злоўжываннях у сістэме крымінальнага правасуддзя Беларусі. Асамблея заклікала Еўразвяз і ЗША да новых санкцыяў у адносінах да беларускіх чыноўнікаў, адказных за сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека. Парламенцкая асамблея таксама заклікае Беларусь неадкладна ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне, а таксама скасаваць артыкул Крымінальнага кодэксу.які прадугледжвае пакаранне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Вось ужо шмат гадоў дачыненні Беларусі з Парламенцкай Асамблеяй Рады Еўропы не мяняюцца. Сітуацыя выглядае патавай. Колісь Беларусь мела ў гэтай асамблеі статус спецыяльна запрошанай. Меркавалася, што неўзабаве наша краіна будзе паўнавартасным сябрам адной з самых аўтарытэтных міжнародных арганізацыяў.