- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Добраахвотны» падатак 19 красавіка ў Беларусі пройдзе рэспубліканскі суботнік. Правесці яго «на добраахвотнай аснове» і «на працоўных месцах» урад Беларусі рэкамендаваў органам дзяржкіравання, арганізацыям, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам. Замест працы на месцах можна правесці добраўпарадкаванне сквераў, паркаў, іншых зон масавага адпачынку, праезнай часткі вуліц, тратуараў і дваровых тэрыторый. Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў № 517 ад 7 красавіка 2008 года. Заробленыя на працоўных месцах у дзень правядзення рэспубліканскага суботніка грашовыя сродкі будуць пералічаны ў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам, якія, у сваю чаргу, накіруюць 50 працэнтаў сродкаў у Міністэрства фінансаў для фінансавання мерапрыемстваў і праграм аб’яўленага сёлета Года здароўя. Сродкі будуць затрачаны на набыццё рэанімабіляў з поўнай камплектацыяй іх медыцынскай тэхнікай і іншым неабходным абсталяваннем для Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Маці і дзіця» і іншых дзяржаўных арганізацый аховы здароўя, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Міністэрства аховы здароўя, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама і аказваюць медыцынскую дапамогу дзецям.