- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Працэс 22 красавіка «Працэс 14», працягласцю ў чатыры дні, у адносінах да 10 чалавек завяршыўся. Па афіцыйнаму вызначэнню, гэта была крымінальная справа, па глыбіннай сутнасці — палітычная. Быццам і невялікі, з «мяккімі» прысудамі. Бяру ў двукоссе слова «мяккімі», бо любы несправядлівы прысуд ёсць прысуд жорсткі, ёсць здзек з чалавека, накіраваны на злом яго волі, руйнаванне душы. «Працэс 14» самім фактам свайго ўзнікнення пацвярджае: Беларусь затрымалася на аўтарытарным раздарожжы. Наяўнасць палітычных працэсаў ёсць абавязковы складнік, таўро аўтарытарнага рэжыму. Колькасць жа, дынаміка і маштаб, форма і змест палітычных судовых працэсаў (шырэй — палітычнага пераследу), з’яўляецца адначасова свайго роду крытэрам фазы яго спеласці і тэндэнцый развіцця (мутацыі).