- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Свабода слова 3 і 5 мая. Дзве даты. Першая — Сусветны дзень свабоды друку. Другая — проста Дзень друку. І паміж імі ў Беларусі — мяжа, якая падзяляе журналісцкую супольнасць на два лагеры — «чэсных» і «нячэсных». Дзякуй богу — мяжа, а не лінія фронту. Нейтральная паласа, на якой час ад часу перасякаюцца не тое каб прафесійныя, хутчэй чалавечыя шляхі прадстаўнікоў адной прафесіі, але двух лагераў, двух светапоглядаў, дзвюх прынцыпова розных канцэпцый прафесійнай этыкі, разумення свайго паклікання. І на якой ужо час ад часу ўспыхваюць славесныя баталіі мясцовага значэння. Не журналісты падзяліліся, журналістаў прымусілі размежавацца — улада, палітыкі. Але журналісты, кожны сам на сам з сабой і сваім сумленнем, маглі выбіраць і выбіралі, дзе быць, у які лагер падацца.