- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На мяжы выжывання Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 17 чэрвеня прынялі ў першым чытанні законапраект “Аб сродках масавай інфармацыі”. Разгляд і прыняцце законапраекта доўжыліся паўгадзіны. У працэсе абмеркавання пытанні задалі пяць дэпутатаў, выступілі два, усе яны падтрымалі праект закона. Пры гэтым дэпутат Галіна Мазуркевіч зазначыла, што яе “толькі бянтэжаць тэрміны разгляду законапраекта”. “Але гэта ўжо традыцыя, нічога не зробіш”, — дадала яна. У выніку тайнага галасавання 93 парламентарыі выказаліся за прыняцце законапраекта, адзін — супраць. Прапануем вашай увазе экспертную ацэнку гэтага закону юрыстамі беларускай асацыяцыі журналістаў Міхаілам Пастуховым і Юрыeм Тапарашавым. Мы маем справу не з папраўкамі ў Закон аб друку, а з прынцыпова новым законам, які рэгулюе дзейнасць сродкаў масавай інфармацыі. Ён можа стаць згубнымі для развіцця незалежнай журналістыкі Рэспублікі Беларусь. Першым і самым істотным змяненнем з’яўляецца прававое афармленне глабальнай кампутарнай сеткі інтэрнэт у якасці сродку масавай інфармацыі. Яго рэгламентацыя будзе ажыццяўляцца не толькі на ўзроўні закону, але і падзаконных актаў.