be
pdf

Новы Час 24/2008

масава-палітычная газэта

«Чорныя лебедзі» беларускай эканомікі У мінулым годзе на старонках «Новага часу» мы пісалі пра тое, як працуе беларуская эканамічная мадэль і якія яна мае перспектывы пасля пераводу цэн расійскіх энерганосьбітаў на новы рэжым. Ва ўладкаванні беларускай эканамічнай мадэлі вялікіх зменаў не адбылося, аднак істотна змянілася стаўленне да яе і ўлады і простых людзей. Ёсць падставы меркаваць, што працэс, які распачаўся пад гукі крамлёўскіх курантаў у ноч на 1 студзеня 2007 года, перайшоў у новую стадыю. Мадэль мясарубкі Нагадаем, як працуе эканоміка Беларусі. Яна падобная да мясарубкі — з аднаго боку ў яе закладаюць мяса, з другога боку атрымліваем фарш. «Мяса» — гэта нафта, газ, а таксама металы ды іншая сыравіна і зробленыя з яе камплектуючыя. А «фарш» атрымліваецца двух гатункаў — прадукты нафтаперапрацоўкі, якія пастаўляюцца ў асноўным у Еўрасаюз, і прамысловыя ды часткова спажывецкія тавары, вырабленыя з кампанентаў і сыравіны, што імпартуюцца. Мясарубка ў нас не вельмі добрая — стары, кепска прыгнаны механізм, — і таму значная колькасць мяса (каля 10 працэнтаў) знікае недзе ў сярэдзіне мясарубкі, так і не ператварыўшыся ў фарш. Калі казаць мовай эканамістаў, дзяржаўная эканоміка краіны, якая спецыялізуецца на перапрацоўцы імпартнай сыравіны ў бензін і трактары на экспарт, нерэнтабельная. Імпарт каштуе даражэй, чым краіна атрымлівае за экспарт, і ў выніку ўтвараецца адмоўнае эканамічнае сальда.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
Выдаўцы і выдавецтвы: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2008-07-18
  • Рэдактар: Анісім Алена, Кароль Аляксей
  • Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Выдавецтва/ друкарня: УП Плутос-Маркет, Мінск
  • Copyright: © 2008 by Новы Час
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выдаецца з сакавiка 2002 г.; Заснавальнік: Мінская гарадская арганізацыя ГА ТБМ імя Ф.Скарыны; Пасведчанне аб рэгістрацыі № 1798 ад 25 сакавіка 2002; Адрас: 220005, г. Мінск, вул. Румянцава, 13. Тэл.: 288–23–52; Рэдакцыя можа друкаваць артыкулы дзеля палемікі, не падзяляючы пазіцыі аўтараў; Пры выкарыстанні матэрыялаў газеты спасылка на „Новы Час” абавязковая; Рукапісы рэдакцыя не вяртае і не рэцэнзуе мастацкія творы; Чытацкая пошта публікуецца паводле рэдакцыйных меркаванняў. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org