- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Далёка каўказская вайна Далёкай, не нашай вайной, а менавіта вайной, што не закранае нас непасрэдна, успрымаецца насельніцтвам Беларусі грузіна-асецінскі ўзброены канфлікт. Так на трагічным зломе чужой бяды гісторыя яшчэ раз сцвердзіла як сам факт незалежнасці і суверэнітэту нашай краіны, так і яго выключна пазітыўны для беларускага народа сэнс. Аднак разам з тым гэта вайна з відавочнасцю акрэсліла пагрозы і выклікі, што пільнуюць нашу незалежнасць на палітычных скрыжаваннях эпохі. Менавіта палітычных, бо не народы, не грамадзяне, не насельніцтва плануюць, рыхтуюць і пачынаюць войны, а палітыкі. Першыя паведамленні аб грузіна-асецінскім канфлікце, па зразумелых асацыяцыях ажывілі ў маёй памяці даўні аповед маці пра яе, з пяцігадовай дачкой на руках, пакутлівы бежанскі шлях праз усю акупаваную гітлераўцамі Беларусь — ад Беластока, дзе іх заспела вайна, да Копысі, дзе жылі яе бацькі. І пра жыццё ў нішчымніцы, з адчуваннем страху пад акупацыяй чатыры гады запар.