- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чаму трэба ісці. Дазвол на правядзенне „Еўрапейскага маршу” атрыманы Адразу ж адзначу, што не буду нікога агітаваць. Пайсці на „Еўрапейскі марш” выгадна перш за ўсё з матэрыяльнай кропкі гледжання. Таму давайце разам прагматычна паразважаем. Што б там ні казалі афіцыйныя асобы, аж да кіраўніка Нацбанку ўключна, эканамічнае становішча амаль кожнага з нас пагаршаецца з кожным днём. Далей лепш не будзе, хутчэй — горш. Пры гэтым улады робяць выгляд, што нічога незвычайнага не адбываецца. Больш за тое, яны дэманстратыўна рамантуюць амаль палову Мінска, і робяць гэта там, дзе нічога рабіць не патрэбна. Неаднаразова даводзілася чуць: лепш зарплаты павялічылі б, чым закопвалі грошы ў зямлю. Такое ўражанне, што ўлады жывуць у адным свеце, а ўсе астатнія — у другім. Падказаць ім больш рэальна глядзець на рэчы — адна з галоўных мэтаў „Еўрапейскага маршу”. Упэўнены: кіраўнікі розных узроўняў — рэалісты, а не кажуць праўды, таму што мы дазваляем ім гэта рабіць.