be
pdf

Новы Час 28/2008

масава-палітычная газэта

Пра асаблівасці нацыянальнага капіталізму На старонках «НЧ» тэма неэфектыўнасці беларускай эканамічнай мадэлі абмяркоўвалася неаднойчы. На жаль, з нагоды яе сумнай актуальнасці. Эканоміка краіны, якая знаходзіцца ў руках дзяржавы і працуе як пасярэднік па перапрацоўцы імпарту ў экспарт, не выконвае сваіх задач. Нават пры выключна спрыяльнай кан’юнктуры збыту і пры пакуль яшчэ велізарнай — у параўнанні з сусветнымі коштамі — зніжцы на нафту і газ, гэта сістэма праядае каля 4 мільярдаў долараў за год, і таму мае патрэбу ў знешнім фінансаванні. Вось апошнія дадзеныя Мінстату: сёлета гандлёвы дэфіцыт у параўнанні з мінулым годам павялічыўся на 10 працэнтаў. І гэта пры тым, што кошты на дызель — асноўную прадукцыю дзяржпрадпрыемства «Беларусь Інкарпарэйтэд» — за той жа перыяд выраслі як мінімум на 30 працэнтаў. А што ж будзе, калі да 2011 года разлікі з Расіяй пяройдуць на сусветныя кошты? Жахліва ўявіць. Жахліва нават ураду, і таму ён рэзка змяніў курс ды пачаў гучна гаварыць пра замежных фундатараў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
Выдаўцы і выдавецтвы: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2008-08-29
  • Рэдактар: Анісім Алена, Кароль Аляксей
  • Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Выдавецтва/ друкарня: УП Плутос-Маркет, Мінск
  • Copyright: © 2008 by Новы Час
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выдаецца з сакавiка 2002 г.; Заснавальнік: Мінская гарадская арганізацыя ГА ТБМ імя Ф.Скарыны; Пасведчанне аб рэгістрацыі № 1798 ад 25 сакавіка 2002; Адрас: 220005, г. Мінск, вул. Румянцава, 13. Тэл.: 288–23–52; Рэдакцыя можа друкаваць артыкулы дзеля палемікі, не падзяляючы пазіцыі аўтараў; Пры выкарыстанні матэрыялаў газеты спасылка на „Новы Час” абавязковая; Рукапісы рэдакцыя не вяртае і не рэцэнзуе мастацкія творы; Чытацкая пошта публікуецца паводле рэдакцыйных меркаванняў. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org