- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ён не сышоў. Вучоны і палітык Леанід Лойка. Ніколі не думаў, што давядзецца з такой трагічнай нагоды пісаць пра Леаніда — сябра і паплечніка, калегу і аднадумца. Але, прызнаюся, пісаць планаваў. Толькі ў іншым фармаце — нарыса, у серыі пад рубрыкай «Найноўшая гісторыя ў асобах». Паспрабую менавіта так. Без жалобнай акаёмкі, як пра жывога. Хаця і цяжка. Бо не магу паверыць, што яго няма, што не зазвініць і не адгукнецца мабільнік, каб дамовіцца, дзе і калі сустрэнемся. Іншы званок аглушыў 21 кастрычніка надвячоркам — памёр. Як абухом па галаве. І ўжо не перасякуцца нашы маршруты для дыялога — слоўнага і ў сумесных практычных справах. Цяпер сустрэцца з ім змагу толькі на старых смалявіцкіх могілках, дзе ён знайшоў свой апошні супакой, побач з продкамі.