- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Майстэрства лэкарацый Агульная сітуацыя перад выбарамі ў Палату прадстаўнікоў набыла выразна акрэсленыя рысы. Улада дзейнічала па даўно вызначанаму і адпрацаванаму сцэнару, які і рэалізавала з заўсёднай дакладнасцю. Сітуацыя настолькі звыкла ясная, што прадбачыць вынікі галасавання 28 верасня, гэтак жа, як і склад новай палаты, не складана. Унесці свае карэктывы ў выбарчую кампанію апазіцыі не ўдалося. Неабходнага адзінства дэмакратычныя сілы не дасягнулі, дакладнага плана дзеянняў не выпрацавалі, іх рашэнні па прынцыповых пытаннях мяняліся ці не што дня. Усяго толькі за тыдзень да выбараў кааліцыя АДС урэшце вызначылася, што не будзе ў абавязковым парадку здымаць сваіх кандыдатаў непасрэдна перад выбарамі, кожны з іх павінен гэта вырашаць сам. Па сутнасці такім чынам быў прызнаны рэальны стан рэчаў, немагчымасць прыняць і, галоўнае, выканаць адзінае рашэнне. Галоўнай задачай палітыкі вызначылі кантроль за выбарамі разам з мясцовымі і міжнароднымі назіральнікамі. Адпаведна, пад сітуацыю, яшчэ напярэдадні паседжання палітрады АДС, сойм Партыі БНФ таксама змяніў фармулёўку свайго рашэння аб зняцці кандыдатаў у дэпутаты не пазней за 23 верасня.