- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дыялог. Спробы першая і другая Палітвязні — выбары — дыялог. Гэта, бадай, і ёсць ключавая трыяда, якая апошнім часам вызначала дамінанту палітычнага працэсу ў Беларусі. Аднак яго асноўныя мэты і змест парознаму разумеліся асноўнымі дзеючымі асобамі: уладай, Захадам і беларускай апазіцыяй. І вось — выбары. Канец дыялога? Ці працяг? Тлустая аўтарытарная кропка ці дэмакратычнае шматкроп’е? Што выявілася з відавочнасцю, дык гэта тэндэнцыя, асабліва калі ўзгадаць першую, забытую спробу дыялога, якая датуецца такім далёкім ужо 1999 годам. Хаця сам тэрмін «дыялог» тады амаль не ўжываўся, размова ішла аб падрыхтоўцы перамоў паміж уладамі і апазіцыяй. З канкрэтызацыяй: пошук агульных падыходаў для пачатку перамоў пра правядзенне свабодных, справядлівых і міжнародна прызнаных выбараў, пра доступ апазіцыі да дзяржаўных СМІ і пра функцыі парламента. Архітэктарам і каардынатарам перамоўнага працэсу з’яўляўся тагачасны кіраўнік Кансультатыўна-назіральнай групы АБСЕ ў Беларусі, пасол Ханс-Георг Вік. Быў створаны Кансультатыўны савет (КС), у які ўваходзілі тыя ж партыі, што мы бачым сёння ў АДС, плюс яшчэ абсалютна легальная БСДГ (Народная Грамада) і ЛДП Гайдукевіча, шэраг грамадскіх арганізацый. Дыялог. Спробы першая і другая Палітвязні — выбары — дыялог. Гэта, бадай, і ёсць ключавая трыяда, якая апошнім часам вызначала дамінанту палітычнага працэсу ў Беларусі. Аднак яго асноўныя мэты і змест парознаму разумеліся асноўнымі дзеючымі асобамі: уладай, Захадам і беларускай апазіцыяй. І вось — выбары. Канец дыялога? Ці працяг?