be
pdf

Новы Час 38/2008

масава-палітычная газэта

Разам станем за журналістамі. Цяперашняя рэальнасць вельмі зручна ўладкавана для шмат каго з тых, хто знаходзіцца ў руля краіны. Кожны ўчынак, факт, любое дзеянне лічацца неіснуючымі, калі пра гэта не распавялі журналісты, не напісалі газеты. Не было ў прэсе — значыць не было наогул. Не было і няма дзедаўшчыны ў войску, крадзяжоў у школьных сталовых, карупцыі ў дзяржаўных органах... Няма пакрыўджаных і няма крыўдзіцеляў. Аднак адкуль жа і чаму ў рэдакцыі цягнуцца людзі ў пошуках справядлівасці, спачування, дапамогі? Безабаронныя шукаюць спосаб пакараць беспакараных. А тыя ўсімі спосабамі спрабуюць сысці ад пакарання, ад публічнага абмеркавання сваіх спраў, учынкаў і правін. Найлепшы спосаб — перакрыць, паставіць пад свой кантроль усе каналы інфармацыі. Паўплываць на тых, хто можа пачуць словы слабых. Перш за ўсё — на журналістаў. Уплываюць па-рознаму. Кагосьці проста прыкормліваюць ды ператвараюць у дэкаратыўных балонак, не здольных не тое каб кусацца, але нават ціха брахаць. Каго не могуць прыкарміць — спрабуюць прыструніць: саджаюць на кароткі ланцужок, апранаюць строгі нашыйнік, падлучаюць да яго ток у выглядзе ўсё новых і новых законаў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
Выдаўцы і выдавецтвы: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2008-11-07
  • Рэдактар: Анісім Алена, Кароль Аляксей
  • Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Выдавецтва/ друкарня: УП Плутас-Маркет
  • Copyright: © 2008 by Новы Час
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org