- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З Новым Годам! Вось і 2007 год — ужо ўспамін. Мінулае і гісторыя. Што збылося, а што — не. І новы год. І новыя надзеі. Так хочацца верыць, спадзявацца на лепшае. І так — за годам год. Ведаем, жартуем, іранізуем над умоўнасцю даты на няўмольна незваротнай плыні часу. І тым не менш спыняем імгненне. Імгненне перадыху ў чарадзе спраў. Імгненне асаблівай блізкасці ў сямейным коле і ў коле сяброўскім, з роднымі, любымі, каханымі. Для кагосьці сапраўды шчаслівае імгненне, для кагосьці не вельмі, для кагосьці сумнае, а для кагосьці і горкае, цяжкае. Такі свет, такія мы. Недасканалыя. У кожнага — свой год. Сваё адчуванне яго зместу і месца ў чарадзе пражытых гадоў. І сваё прадчуванне году, што настае. Імклівы бег часу ў людзей сталага веку. Запаволіць бы. Марудны — у маладых. Прыспешыць бы. Бо там, за паваротам, на кончыку хвіліннай стрэлкі — галоўная справа, імгненні славы і гадзіны поспеху, чаканае каханне. Новае, новае, новае… У кожнага — свой год. Бо гэта праўда: кожны чалавек — сусвет. Але ёсць у пэўнай чарадзе гадоў, знітаваных між сабой тымі ці іншымі падзеямі, і нешта агульнае, што вылучае іх з іншай нізкі гадоў, папярэдніх і наплываючых. І тады мы кажам — час, перыяд, эпоха. І гэта агульнае, хочаш ці не хочаш, — прадвызначае, накладвае адбітак, акрэслівае рамкі асабістага лёсу, асабістага году кожнага. З