Новы раман Уладзіміра Някляева „Гэй Бэн Гіном” выйдзе ў Польшчы
2021-11-21 13:11
Раман „Гэй Бэн Гіном” аднаго з найбольш вядомых сучасных беларускіх пісьменнікаў Уладзіміра Някляева ня змог выйсьці ў Беларусі з увагі на самое прозвішча аўтара, але таксама і на тэматыку.
Раман пісаўся ў гаду 2016-2020 між іншым у Менску, Маскве, Вільні і Ню Ёрку.
Кніга на беларускай мове выдадзена ў Польшчы Фондам Kamunikat.org.
Нам вельмі хочацца, каб трапіла яна да беларускага чытача. Аднак па палітычных прычынах перадаць яе ў Беларусь будзе вельмі цяжка альбо нават і нерэальна.
Таму разам з рознымі парнёрамі арганізуем цыкл прэзентацый рамана з удзелам Уладзіміра Някляева і беларускага барда Тодара Вайцюшкевіча ў гарадах, якія зьяўляюцца найбуйнейшымі цэнтрамі беларускай эміграцыі ў Польшчы і Літве.
Хочам таксама, каб новы раман вядомага беларускага пісьменніка дайшоў да асяроддзя беларускай меншасці.
25.11. Кракаў – Willa Decjusza, ul. 28 Lipca 1943 17a, godz. 18:00
26.11. Уроцлаў – Wrocławski Dom Literatury „Klub Proza”, Przejście Garncarskie 2, godz. 18:00
27.11. Познань – Centrum Kultury Zamek Sala Wielka, ul. Św. Marcin 80/82, godz. 16.00
28.11. Гданьск – Miejski Teatr Miniatura, aleja Grunwaldzka 16, godz. 15:30
29.11. Варшава – Dom Białoruski, ul. Kryniczna 6, godz. 18:00
30.11. Лодзь – Dom Literatury, ul. Franklina Delano Roosevelta 17, godz. 18:00
01.12. Беласток – Podlaski Instytut Kultury, ul. Św. Rocha 14 (Spodki), godz. 17:00
02.12. Бельск Падляскі – Bielski Dom Kultury, ul. 3 Maja 2, godz. 17.00
03.12. Вільня – Саюз літоўскіх пісьменнікаў, K. Sirvydo g. 6, 17:00
04.12. Вільня – Беларускі дом, Vilniaus g. 20, 17:00