Новыя аўдыякнігі — дзіцячая казка Маляваныча і паэма Дудара
2025-05-25 16:15
У сеціве з’явілася дзве новыя аўдыякнігі: «Кніжны Воз» прадставіў казку Аляксандра Ждановіча (Маляваныча) «Кропля ў космасе», а ініцыятыва «Непаслухмяныя Дзеці Кастырычніка» — паэмы «Экзотыка» Алеся Дудара.
«Кропля ў космасе» — гэта казка Аляксандра Ждановіча, вядомага як Маляваныч, што нядаўна пабачыла свет у выдавецтве Słowianka з ілюстрацыямі Эльгі Паповай. А цяпер, дзякуючы «Кніжнаму Возу», можна слухаць
аўдыяверсію казкі ў выкананні самога аўтара.
Ініцыятыва
«Непаслухмяныя Дзеці Кастрычніка» дзеляцца паэмай
Алеся Дудара, які быў ці не самым зацятым змагаром супраць расейскага ўплыву.
«Экзотыка» — не толькі і не столькі пра салідарнасць з тымі, каго прыгнятаюць па ўсім свеце. Аўтары ініцыятывы
тлумачаць, што Дудар вярнуўся з высылкі ў Расею і напісаў паэму пра змаганне тых, каго прыгнятаюць іхныя ж імперыі. Вось так метафарычна, як той казаў, каб ніхто не здагадаўся. Падказка-ключ да разумення твору: год стварэння паэмы — 1932.
Загалоўная выява depositphotos.