- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Штогод 5 чэрвеня ўшаноўваецца памяць Еўфрасінні Полацкай – нябеснай заступніцы Беларусі, самай вядомай беларускай святой. У 2016 годзе адзначаецца 915 год з дня нараджэння Еўфрасінні (Ефрасінні) Полацкай. Еўфрасіння Полацкая (каля 1101 г. – 23 ці 25.5.1167 г.) – полацкая князёўна, ігумення, асветніца – займае асабліва пачэснае месца ў нашай старажытнай гісторыі. Яна стала першай жанчынай, кананізаванай Рускай праваслаўнай царквой у 1547 годзе, прылічанай да ліку святых у 1893 годзе. Жыццёвы шлях і разнастайная дзейнасць Ефрасінні Полацкай адлюстраваны ў дадзеных метадычных парадах. Прадстаўленая інфармацыя будзе карысна ўсім, хто цікавіцца гісторыяй беларускага асветніцтва.