- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сіплы гудок скалануў абшар, паблукаў пад высокімі скляпеннямі і замёр, праглынуты бязладным шумам ральганга. — Чё гудят? — запытаўся нехта з майстравых, ляснуўшы абцугамі, і ў адказ яму, аднекуль з супрацьлеглага канца цэха, нема загарлалі: — Ваську Рваного… вагонеткой придавило! Гарачая рэйка хіснулася ў памкненні легчы на рухавыя вальцы, ды так і завісла на ланцугах, асыпаючы долу вогнепырскую акаліну. Майстравыя пераглянуліся, бліснулі бялкамі памутнелых ад сквару вачэй і, кінуўшы пад ногі абцугі, з дапамогай якіх цягалі рэйкі, пабеглі ў той бок, дзе нараджаліся крыкі і дзе ўздыхаў змучаны несупыннай працай паравы молат. (фрагмент)