- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У першую нядзелю пасьля памяці ўсіх сьвятых, г.зн. у першую нядзелю посту сьвятых слаўных і ўсяхвальных апосталаў Пятра і Паўла, сьвяткуем памяць усіх сьвятых зямлі Беларускай. Прыйдзіце, хары Беларускія, / жыўшых у краіне нашай сьвятых усхвалім: / звышгодных, і гіярархаў, і князёў верных, / мучанікаў і сьвятамучанікаў, / і Хрыста дзеля юродзівых, / і жанчын сьвятых збор - / разам вядомых па імі і невядомых; / бо яны сапраўды справамі, і словамі, і шматпыкладным жыцьцём, / і ад Бога здольнасьцямі / зрабіліся сьвятымі, / і далі Беларусі права сьвятою менавацца, / а магілы іх Бог цудамі уславіў. / І цяпер тварам да твару прадстоячы уславіўшаму іх Хрысту, / моляцца старанна аб нас, / з любоўю здзяйсьняючых іх сьветлую урачыстасьць. Нарадзіўся ў 758 г. у Канстанцінопалі і атрымаў шырокую і рознабаковую адукацыю. Глыбока вывучыўшы Сьв. Пісаньне, сьвяты Хвядор пасьпяхова супрацьстаяў ерэтыкам-іконазмагарам у дыспутах аб праваслаўнай веры. Прыняўшы манаства, зьвяршаў манаск подзьвіг ва уладкованым яго дзядзькам Платонам, манастыры Сакудыён (недалёка ад гары Алімп у Віфініі), у яком пазьней стаў ігуменам, падаючы сваім жыцьцём высокі прыклад дабрачыннасьці. У 796 г. за рэўнасьць аб захоўваньні царкоўных правіл і выкрываньня беззаконьня імпэратара Кастуся VI Багрянароднага пасьля жорсткіх пакут быў сасланы ў зьняволеньне ў г. Салунь.