- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Няме́цкая мова (ням. Deutsch (i), вымаўляецца: [dɔɪ̯ʧ]; deutsche Sprache, вымаўляецца: [ˈdɔɪ̯ʧə ˈʃpʀaːχə]) — мова немцаў, аўстрыйцаў, ліхтэнштэйнцаў і большай часткі швейцарцаў, афіцыйная мова Германіі, Аўстрыі, Ліхтэнштэйна, адна з афіцыйных моў Швейцарыі, Люксембурга і Бельгіі[15]. З'яўляецца адной з самых распаўсюджаных моў у свеце пасля кітайскай, арабскай, хіндзі, англійскай, іспанскай, бенгальскай, партугальскай, рускай і японскай. Нямецкая — адна з афіцыйных і рабочых моў Еўрапейскага саюза і рада іншых міжнародных арганізацый.