- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
                                    Чарговы зборнік з серыі "Вяртанне" прысвечаны архіўным і музейным зборам Радзівілаў, уладальнікаў Нясвіжа і ў XVI-XVIII стст., некаранаваным каралям беларускіх зямель. У першай частцы кнігі змешчаны як абагульняючыя артыкулы, так і канкрэтныя апісанні, вынікі пошукаў і знаходак. Другая частка - апісанне фонда "Радзівілы, князі", які захоўваецца ў Вільнюсе, Дзяржаўным гістарычным архіве Літвы, і цяпер цяжка даступны беларускім даследчыкам. Зборнік завяршаецца паказальнікамі (да другой часткі). Выданне разлічана як на даследчыкаў, гісторыкаў, так і шырокага чытача, які цікавіцца мінулым, найперш краязнаўцаў.