- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ён гаварыў пра Бога. У інтанацыях маналогу-споведзі. Хаця сам ня верыў ні ў Бога, ні ў д’ябла, а толькі ў свой шчасьлівы шанец. Скарыстаць гэты шанец ён умеў — здабыўшы, выдрапаўшы з горла. Ён быў пестуном выпадку. I тыя выпадкі прысьпешваў, прыстасоўваў, выкарыстоўваў. Абставіны — таксама. Гістарычныя, арганізацыйныя, побытавыя. Ён меў амаль усе званьні ды ўзнагароды, якія мог мець мастак у ягонай краіне. Персанальныя выставы былі для яго зьявай звычайнай. Ва ўсе часы. Ён умеў, не выдаючы артадоксам, балансаваць паміж уладай і калегамі, крытыкамі і пакупнікамі, чыноўнікамі і выкшталцонымі наведвальнікамі майстэрняў і прэзентацыяў. Ён умеў спадабацца і так званаму масаваму гледачу. Любіў выступленьні, сустрэчы, інтэрв’ю. (фрагмент)