Оперная спявачка Маргарыта Ляўчук звянулася да расійскіх калег - не маўчыце пра агрэсію Расіі ў бок Украіны!
2022-02-26 21:47
Беларуская оперная спявачка Маргарыта Ляўчук звярнулася да оперных расійскіх зорак, дырыжораў і музыкаў з нагоды іх маўчання наконт ваеннай агрэсіі Расіі.Тым часам, нью-ёркскі
«Карнэгі-хол» адмяніў выступленні дырыжора Валерыя Гергіева і піяніста Дзяніса Мацуева з-за "апошніх падзей у свеце". Таксама улады Мілана запатрабавалі ад Гергіева, які ў лютым-сакавіку дырыжуе ў тэатры «Ла-Скала», асудзіць напад Расіі на Украіну. У адваротным выпадку супрацоўніцтва можа быць спынена.