- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
На мінулым тыдні ў Слонімскім раённым Доме культуры адбылася прэзентацыя новай кнігі вядомага беларускага пісьменніка, нашага земляка Аляксея Якімовіча, якая называецца “Казкі-падказкі”. Аляксей Мікалаевіч — дзіцячы пісьменнік, таму ў гэты дзень у глядзельнай зале было шмат дзетак. Усе яны прыйшлі на свята кнігі са сваімі настаўнікамі, каб бліжэй пазнаёміцца з творчасцю вядомага пісьменніка.