- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дадзены гістарычны нарыс - вынік шматгадовай даследчай працы, арацоўкі шматлікіх архіўных дакументаў, звязаных з далёкімі падзеямі на тэрыторыі Берасцейшчыны ў пачатку 19 стагоддзя. Матэрыял нарыса рэкамендуецца выкладчыкам, краязнаўцам, настаўнікам і выкладчыкам гісторыі ў школах, ПТВ і сярэдніх спецыяльных навучальных установах падчас вывучэння тэмы "Удзел беларускага народа ў барацьбе супраць напалеонаўскіх войскаў". Як паказваюць архіўныя дакументы, Берасцейшчына была арэнай бітваў 3-й расескай арміі з французкімі палкамі ў 1812 годзе. Аднак у падручніку "Гісторыя БССР" пра дзеянні 3-й расейскай арміі ў час Айчыннай вайны 1812 года наогул няма ўспамінаў, а тэма згадваецца вельмі сціпла. Дадзены нарыс - добрае дапаўненне.