Па-ангельску выходзіць новы нон-фікшн ад Віктара Марціновіча
            
                2025-08-04 20:56
            
            
                        
                
Кніга «Беларусь у аўтаэтнаграфічных наратывах: мастацтва міласэрнасці супраць забыцця» аўтарства Віктара Марціновіча выходзіць 19 жніўня ў Routledge, адным з найстарэйшых акадэмічных выдавецтваў у свеце.  
У кнізе 
Віктар Марціновіч пераплятае асабістыя і калектыўныя гісторыі беларусаў — тых, хто перажыў дзве сусветныя вайны, і іх сучаснікаў, якія цяпер шукаюць выйсця з крызісу ў рэгіёне. Сярод іншага — гісторыя прадзеда аўтара Амяльяна, беларускага селяніна, пакаранага смерцю нацыстамі пасля выратавання габрэя, а таксама прыводзяцца разважанні пра такіх мастакоў, як Хаім Суцін і Марк Шагал, чые лёсы адлюстроўваюць культурную стойкасць рэгіёна.
Назвы некаторых раздзелаў: «Акупацыя», «Крыжовы паход жанчын», «Пошукі мовы»... Тэмы спачування, прабачэння і гуманізацыйнай сілы мастацтва выступаюць як важныя элементы, якія праводзяць чытачоў праз складаныя перасячэнні асабістай і калектыўнай памяці.
Перадзамова адкрытая ў многіх інтэрнэт-крамах, 
паведамляе De facto. 
Беларуская навука.