Па кнізе Алексіевіч «У вайны не жаночае аблічча» ў Галівудзе хочуць зьняць сэрыял
2022-08-27 14:24
Па кнізе беларускай пісьменьніцы, нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч «У вайны не жаночае аблічча» плянуюць зьняць сэрыялПра гэта ў
Facebook напісаў выдавец кніг пісьменьніцы
Барыс Пастарнак.
Паводле Пастарнака, ужо падпісаная дамова аб здымках сэрыялу. Ён дадаў, што пасьля посьпеху сэрыялу
«Чарнобыль» ад амэрыканскай стрымінгавай кампаніі HBO, шмат у чым заснаванага на кнізе Алексіевіч
«Чарнобыльская малітва», за правы на новы сэрыял разгарнулася міжнародная канкурэнцыя.
Сама
Сьвятлана Алексіевіч у інтэрвію парталу
«Зеркало» пацьвердзіла, што некалькі буйных галівудзкіх студый сапраўды праявілі цікавасьць да здымкаў, а ў адной з роляў плянавалася задзейнічаць Анджаліну Джалі. Пра сцэнар пакуль нічога не вядома — сама аўтарка не бярэ ўдзелу ў яго напісаньні.
Аднак з пачаткам вайны ва Ўкраіне, па словах Алексіевіч, праект паставілі на паўзу, і, хоць пра яго адмену гаворкі не ідзе, будучыня сэрыялу пакуль застаецца незразумелая. Пісьменьніца выказала спадзеў, што ў далейшым усё складзецца «гэтак жа добра, як пачыналася» — улічваючы, што аповесьць пра жанчын на вайне цяпер набывае новую актуальнасьць.
Партал «Зеркало» таксама
паведаміў са спасылкай на прадстаўніка Міністэрства культуры, што кнігі Алексіевіч міністэрства накіравала ў адмысловую камісію дзеля праверкі, ці ня ўтрымліваюць яны экстрэмісцкага зьместу.