- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Каляндарна-тэматычнае планаванне з’яўляецца дапаможнікам для настаўнікаў, якія працуюць у 1 класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыi з беларускай мовай навучання. У ім для кожнага канкрэтнага ўрока вычляняецца абавязковы для навучання аб’ём матэрыялу, вызначаюцца яго адукацыйныя мэты, колькасць і віды абавязковых кантрольных работ. Выкарыстанне каляндарна-тэматычнага планавання дапаможа паспяхова арганізаваць працэс навучання ў 1 класах у адпаведнасці з мэтамі і задачамі дапрацаваных вучэбных праграм. Планаванне вучэбнага матэрыялу ў дапаможніку з’яўляецца прыкладным, што дае права настаўнікам у межах гадзін, адведзеных на вывучэнне прадмета, уносіць у планаванне змяненні з улікам падрыхтоўкі вучняў класа і асаблівасцей тэхналогіі навучання, а таксама выкарыстоўваць пры навучанні дадатковы вучэбны матэрыял, які рэкамендаваны Міністэрствам адукацыі.