- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зборнік знаёміць з творчасцю выдатнага шведскага паэта, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 2011 г. Тумаса Транстромера (1931—2015), мастацкай і чалавечай скарбонкай якому служыла сусветная літаратура. Антычныя, а збольшага біблійныя крыніцы, а таксама хрысціянская містыка і барочная паэзія ўдыхнулі жыццё ў яго тонкую і пранікнёную лірыку. Пры гэтым ён дасканала бачыў традыцыі, якімі наўпрост прасякнутая сучаснасць. Над перакладамі працаваў квартэт: Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Алеся Башарымава, Андрэй Хадановіч. Укладальнікам выступіў Лявон Баршчэўскі, аўтарам прадмовы-эсэ — Уладзімір Арлоў, аўтарам паслямовы — шведскі даследчык, літаратурны крытык Ніклас Шолер, кансультантам — шведскі дыпламат і літаратар Стэфан Эрыксан.