- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зборнік выданы Францыскам Скарынам, мусіў служыць людзям, што па роду сваёй дзейнасці шмат часу праводзілі ў дарозе гэта абумовіла назву і склад, а таксама яго выдавецкі фармат у 1/12 аркуша. У склад зборніка, як сведчыць яго падрабязны змест, Ф. Скарына ў парадку чарговасці планаваў ўключыць: «Псалтыр», «Часасловец», 8 акафістаў і 10 канонаў, «Шасцідневец», Саборнік (уключае сціслыя «Святцы» і «Пасхалію» са звесткамі з астраноміі і грамадзянскага календара, пасляслоўе). Невядома, ці былі ўсе запланаваныя часткі зборніка аб'яднаныя самім выдаўцом у адзіную кнігу і ці быў надрукаваны Скарынам агульны да ўсяго выдання тытульны аркуш з загалоўкам «Малая падарожная кніжка». Слядоў такога тытульнага аркуша не захавалася. Назва зборніка, якая ўжо даўно і трывала ўвайшла ў навуковы ўжытак, аўтарская — так азагаловіў яго сам першадрукар у прыведзеным ім пасля «Пасхаліі» падрабязным змесце. Не ўсе часткі «Малой падарожнай кніжкі» аднолькава зберагліся