be

Падарожжы Беньяміна ІІІ

Мойхер-Сфорым Мэндэлэ

Сатырычны раман пра чалавека, якi нечакана для сябе вырываецца з язджалай каляіны звыклага ладу жыцця ды імкнецца ўслед за сваёй мрояй. Месца дзеяння — беларускае мястэчка. Героі — тутэйшыя людзі. Гэта кніга цудаў і хаджэнняў пра выбітнага ваяжора Беньяміна і яго адданага збраяносца Сэндэрла, якія выправіліся з роднага мястэчка ў фантастычныя краіны Усходу. Па дарозе іх напаткалі дзівосныя прыгоды і лёсавызначальныя сустрэчы. Мэндэлэ Мойхер-Сфорым. Імя гэтага пісьменніка вядомае далёка за межамі яго роднай Беларусі. Ён — усмешлівы пачынальнік сур’ёзнай яўрэйскай літаратуры. Той, хто вярнуў біблійную мову іўрыт, а таксама ўключыў мову мястэчак — ідыш, у шэрагі чынных і плённых гульцоў сусветнага пісьменства. Аўтар напісаў гэты раман на ідышы ў ХІХ стагоддзі, у ХХ — перастварыў на іўрыце, а ця¬пер, у ХХІ стагоддзі, пасля перакладаў на шматлікія мовы свету, выходзіць беларуская версія, падрыхтаваная Цэнтрам беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны ў супрацы з выдавецтвам Логвінаў. Ілюстрацыі зрабіў мастак Міця Післяк.

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Logvino literatūros namai
  • Месца выхаду: Vilnius
  • Дата выхаду: 2021
  • Рэдактар: Хадановіч Андрэй
  • Перакладчык: Касцюкевіч Павал
  • Выдавец: Logvino literatūros namai
  • Памеры: 216 с., іл.
  • ISBN: 978-609-8213-97-3
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура, Пераклады
  • Copyright: © 2021 by Мэндэлэ Мойхер-Сфорым, Павал Касцюкевіч - пераклад на беларускую мову, Міця Післяк - ілюстрацыі, Цэнтр беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны, Logvino literatūros namai
  • Кнігазбор:
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
  • Дадатковая даведка: Усе псальмы ў перакладзе Васіля Сёмухі.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org