- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падарожжы на Віслу. Што варта ведаць пра Польшчу. Сучасныя межы Польшчы былі вызначаны дзяржавамі-пераможцамі пасля другой сусветнай вайны. Абрысы краіны на карце нагадваюць кола з характэрным выступам — Хэльскім паўвостравам (34 км у даўжыню, каля 500 м у шырыню). На захадзе Польшча мяжуе з Гёрманіяй (467 км), на поўдні — з Чэхіяй і Слава-кіяй (працягласць мяжы складае 790 км), на ўсходзе — з Украінай (529 км), Беларуссю (416 км) і Літвой (103 км), на поўначы — з Расіяй (210 км). Агупьная працягласць польскіх межаў па сушы і сумежных водах складае 3496 км. Тэрыторыя Польшчы складае 312,7 тыс. кв. км, што ставіць яе на 9-е месца ў Еўропе і 63-е — у свеце.