Падзяліцца поўняй…
2020-05-30 13:06
Ад біблейскіх часін найважнейшым у жыцці кожнага чалавека было і застаецца
тое, каб блізкія людзі дзяліліся з ім не толькі хлебам, а і небам…
Аб тым, што натхняе на творчасць Таццяну Беланогую, Алеся
Камоцкага, Кастуся Герашчанку, Андруся Такінданга, Таццяну Матафонаву і Алесю
Сівохіну; ад чаго мацней б’ецца сэрца Кацярыны Ваданосавай, Насты Кудасавай,
Валярыны Куставай, Людмілы Шчэрбы і Аксаны Данільчык; што з’яўляецца галоўным у
жыцці Алеся Бяляцкага, Паўла Падкарытава, Алега Трусава, Глеба Лабадзенкі і
Васіля Дранько-Майсюка; якія Музы насяляюць творчыя майстэрні Рыгора Сітніцы,
Алеся Квяткоўскага і Эдварда Галустава; з чаго пачынаюцца песні гуртоў Naviband і “Тутэйшыя”; дзеля чаго жылі і тварылі Леанід Дайнека і Ніл Гілевіч –
новая кніга Эдуарда Акуліна “Падзяліцца поўняй”.
Інтрыгоўная па змесце і яркая
па форме кніга гутарак з велізарнай колькасцю ўнікальных фотаздымкаў, якая нараджалася
на старонках часопіса “Верасень” цягам апошніх 10 гадоў, ужо з’явілася на
паліцах сталічнай Акадэмкнігі.
Чытачоў чакае 280 старонак якаснага,
захапляльнага тэкста! Ілюстрацыі да вокладкі і тытулу кнігі выканаў выбітны
віцебскі мастак Эдвард Галустаў. Ідэю вокладкі ўвасобіла таленавітая дызайнерка
Яўгіння Багдановіч.
Kamunikat.org