be

Паэтычны аглядальнік

Фядута Аляксандр
партрэты і рэцэнзіі

Вялікая паэзія творыцца ў часы пераменаў. Перамены сканчаюцца, і надыходзіць час прозы. Нібыта ціха ўсё ў Беларусі ў 2006 годзе, нішто не паказвае на рэвалюцыю. Нішто, апрача паэзіі. “Паэзія пакінула мяне”, — напісаў у канцы 90-х Адам Глёбус. Паэзія вярнулася да нас. Да Глёбуса, які напісаў: “Мы вызвалім цябе або загінем / Мы назаўсёды застанемся тут”. Да аўтара гэтай кнігі. Аляксандар Фядута, вядомы перадусім як яркі палітычны пісьменьнік, ня проста знаўца палітычных салёнаў, але надзелены глыбокім палітычным мысьленьнем, зусім нечакана для прыхільнікаў свайго пяра распачаў гэты цыкл нарысаў пра сучасных беларускіх паэтаў. Гэта здарылася неўзабаве пасьля сьмерці Анатоля Сыса, і здаецца, адным з штуршкоў да яго напісаньня стаўся той адыход, тая ўбогая паніхіда ў халоднай бібліятэчнай падсобцы Дому літаратара ў імжысты дзень 9 мая 2005 году. (фрагмент)

Каталёг: Каталёг БГТ
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Лімарыус
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2006
  • Выдавец: Лімарыус
  • Памеры: 72 с.: іл.
  • ISBN: 985-6740-73-8
  • Катэгорыя: Культура, Мастацкая літаратура, Літаратуразнаўства
  • Copyright: © 2006 by Аляксандр Фядута, Г. I. Мацур - афармленне
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 3872
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org