- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кнізе даследуецца непаўторны свет вобразнасці і рытму паэзіі Максіма Танка. Акцэнтуючы ўвагу на творчасці паэта апошняга дзесяцігоддзя, аўтар імкнецца выявіць сутнасць і прычыны яе эвалюцыі, характар пошукаў аднаго з лепшых майстроў паэтычнага слова ў галіне вершаванай формы. Значнае месца адводзіцца высвятленню некаторых малавывучаных пытанняў тэорыі паэзіі (умоўна-асацыятыўная вобразнасць, верлібр і інш.). Кніга адрасуецца літаратуразнаўцам, настаўнікам сярэдніх школ, студэнтам філалагічных факультэтаў, усім, хто цікавіцца праблемамі развіцця беларускай літаратуры.