- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Памятаем аб Чарнобылі У красавіку гэтага года спаўняецца 22 гады, як здарылася страшная чарнобыльская трагедыя. Больш чвэрці тэрыторыі Рэспублікі Беларусь падвергнулася радыёактыўнаму забруджванню. У Магілёўскай вобласці радыёактыўныя выкіды накрылі 489 тысяч гектар зямлі, на 42,9 тысячах га быў цалкам пакінуты сяўбазварот. Радыёактыўнаму забруджванню падвергнулася амаль палова тэрыторыі Бялыніцкага раёна. У вёсках Лісаўка, Малатоўкі, Курганьне забруджанасць цэзіем -137 склала больш 5 кюры на кв. км., у 80 населеных пунктах - ад 1 да 5 кюры на км. кв., у 101 населеным пункце - да 1 кюры. Факт катастрофы і яе магчымыя наступствы замоўчваўся. Старэйшае пакаленне бялынічан добра памятае, як, нягледзячы на страшную небяспеку для здароўя, тагачасная раённая ўлада ў ясны сонечны дзень выгнала народ на першамайскую дэманстрацыю. Пасля катастрофы вырасла новае пакаленне, але яе наступствы яшчэ доўга будуць нагадваць аб сабе: усё больш людзей, не дажыўшы да старэчых гадоў, паміраюць ад анкалагічных захворванняў; нараджаюцца хворыя дзеці.