- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выміраем... Як паведаміла начальнік аддзела статыстыкі па Бялыніцкаму раёну Марына Храбрая , на сённяшні дзень у раёне пражывае 21 тысяча чалавек, што на 3,2 працэнта менш , чым на пачатак 2006 года. У г.п. Бялынічы пражываюць 9,8 тысячы чалавек (скарачэнне склала 1 працэнт).Трэба адзначыць, што пры гэтым удзельная вага гарадскога насельніцтва паступова пераважае над сельскім. Калі ў 2001 годзе суадносіны яго складалі адпаведна 41,9 і 59,1 працэнта , то на пачатак бягучага года - 46,7 і 53,3 працэнта. Нагадаю , што яшчэ два с паловай гады назад , у 2005 годзе , на тэрыторыі раёна пражывала 23300 жыхароў, у тым ліку ў г.п. Бялынічы - 10200.