be
pdf

Паходня 11/2008

грамадска-палітычная газета

Хто забіў? У вёску Вялікая Машчаніца Бялыніцкага раёна пасля выз валення з калоніі вярнуліся два чалавекі, якія раней абві навачваліся ў забойстве сям’і з шасці чалавек. У ноч 1 чэрвеня 2005 года адбылося жудаснае злачын ства ў Вялікай Машчаніцы. А праз дзень ужо былі затрыма ныя шэсць маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў з гэтай вёскі. Пяцёра з іх былі абвінавачаныя ў забойстве. Расследаванне па справе цяг нулася амаль паўтары гады, адзінаццаць месяцаў ішоў су довы працэс у Магілёўскім аб ласным судзе пад старшын ствам суддзі Міхаіла Мельніка ва. У выніку судовага разгля ду пракурор запатрабаваў для двух падазраваных выключ ную меру пакарання - рас стрэл. Яшчэ для трох чалавек - пажыццёвае зняволенне. Аднак 2 лістапада 2007 года судовая калегія Магілёў скага абласнога суда ўсім гэ тым хлопцам у сувязі з неда казанасцю віны вынесла ап раўдальны прысуд. Адзін з падсудных - Аляксандр Клеп ча - быў вызвалены з-пад вар ты ў зале суда. Астатнія былі пакараныя тэрмінамі зняволення ад 4 да 10 гадоў за іншыя злачынствы: крадзяжы ды згвалтаванне. У лютым 2008 году адбылося пасяджэн не Вярхоўнага суда РБ, які цалкам зацвердзіў прысуд Магілёўскага абласнога суда. I вось у выніку абвешчанай у мінулым годзе амністыі 20 траўня быў вызвалены з-пад варты ў Аршанскай калоніі Генадзь Салаўёў, а 23 траўня - з Бабруйскай калоніі Сяргей Юшкевіч. Абодва адразу ж прыехалі да бацькоў у Вялікую Машчаніцу. Аднаго з іх у свой час пракурор патрабаваў пры судзіць да расстрэлу, другога - да пажыццёвага зняволення.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Паходня
  • Месца выхаду: Бялыніцкі раён, вёска Машчаніца
  • Дата выхаду: 2008-06
  • Рэдактар: Вырвіч Барыс
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org